Падбельскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці БССР

Падбе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці за часам БССР. Цэнтрам сельсавету была вёска Падбельскія Агароднікі. У склад сельсавету ўваходзіла 21 паселішча (12 вёскак, 9 хутароў), 205 гаспадарак з насельніцтвам 1333 чалавекі, на яго тэрыторыі працавалі 2 пачатковыя школы, 2 смалакурныя заводы, лясьніцтва[1].

Гісторыя

рэдагаваць

Сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 году неўзабаве пасьля ўваходу тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР і ўтварэньня Берасьцейскай вобласьці, як вынік падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа. Скасаваны 16 ліпеня 1954 году[2].

  1. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 71
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 7