Павадыр (фільм, 2014)
«Павадыр, альбо кветкі маюць вочы» (па-ўкраінску: Поводир) — украінскі гістарычны драматычны мастацкі фільм рэжысэра і сцэнатыста Алеся Саніна. Сюжэт фільму заснаваны на падарожжы па УССР амэрыканскага хлопчыка і сьляпога музыкі напярэдадні і падчас Галадамору.
Праца над стужкаю трывала з 2012 году. Дзяржаваю на стварэньне фільму было выдаткавана 16,6 млн грн.[1]. Сусьветная прэм’ера фільму адбылася на Адэскім кінафэстывалю 16 ліпеня 2014 году. Украінскі Оскараўскі камітэт абраў фільм для прэзэнтацыі Ўкраіны ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» для вылучэньня на прэмію «Оскар» у 2015 годзе[2][3], аднак стужка не патрапіла да кароткага сьпісу Амэрыканскай кінаакадэмії.[4]
Існуе адаптаваная вэрсія фільму для людзей, якія ня бачаць[5]. Таксама пасьля пракату фільму ў кінатэатрах была змантаваная 4-сэрыйная вэрсія для тэлебачаньня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Трагічна сторінка української історії, що стала фільмом 17 ліпеня 2014, mincult.kmu.gov.ua
- ^ Фільм «Поводир» Олеся Саніна представлятиме Україну на премію «Оскар», 2014-09-09, Радіо «Свобода»|
- ^ 83 countries in competition for 2014 Foreign language film Oscar®, Natalie Kojen, 2014-10-09, oscars.org
- ^ Український фільм «Поводир» вибув із змагання за «Оскар», Espreso.tv
- ^ Стрічку «Поводир» адаптували для незрячих, Еспресо.TV
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |