Ордэн Чырвонага Сьцяга
О́рдэн Чырво́нага Сьця́га (ордэн «Чырвоны сьцяг») — адзін з найвышэйшых ордэнаў СССР. Першы з усіх савецкіх ордэнаў. Быў заснаваны для ўзнагароды за асаблівую адвагу, самаадданасьць і мужнасьць, праяўленыя пры абароне сацыялістычнай Айчыны. Ордэнам Чырвонага Сьцяга таксама ўзнагароджваліся вайсковыя часткі, ваенныя караблі, дзяржаўныя і грамадзкія арганізацыі. Да заснаваньня ордэна Леніна ў 1930 годзе, Ордэн Чырвонага Сьцяга быў найвышэйшым ордэнам Савецкага саюзу.
Ордэн Чырвонага Сьцяга | |||
| |||
Арыгінальная назва | рас. Орден Красного Знамени | ||
---|---|---|---|
Краіна | СССР | ||
Тып | ордэн | ||
Падставы ўзнагароджаньня | За асаблівую адвагу, самаадданасьць і мужнасьць, праяўленыя пры абароне сацыялістычнай Айчыны | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 16 верасьня 1918 | ||
Першае ўзнагароджаньне | 30 верасьня 1918 | ||
Апошняе ўзнагароджаньне | 1991 | ||
Колькасьць | 581 300 | ||
Чарговасьць | |||
Старэйшая ўзнагарода | Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі | ||
Малодшая ўзнагарода | Ордэн Суворава I ступені |
Гісторыя
рэдагавацьЗа аснову ордэна быў прыняты знак ордэна «Чырвоны Сьцяг» РСФСР, заснаваны 16 верасьня 1918 году падчас Грамадзянскай вайны дэкрэтам УЦВК. Першапачаткова ордэн меў назву «Чырвоны Сьцяг». Падчас Грамадзянскай вайны аналягічныя ордэны былі заснаваны ў іншых савецкіх рэспубліках.
1 жніўня 1924 году быў заснаваны агульнасаюзны ордэн «Чырвоны Сьцяг», які адрозьніваўся надпісам «СССР» замест «РСФСР» на стужцы на ніжняй частцы ляўровага вянка. Усе ордэны савецкіх рэспублік, якімі ўзнагароджвалі ў 1918—1924 гадах былі прыроўненыя да агульнасаюзнага ордэну. Статут ордэна быў зацьверджаны пастановай Прэзыдыюму ЦВК СССР ад 11 студзеня 1932 году (19 чэрвеня 1943 году і 16 сьнежня 1947 году ў гэтую пастанову ўказамі Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР уносіліся зьмены і дапаўненьні).
Апошняя рэдакцыя статуту ордэна была зацьверджана ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 28 сакавіка 1980 году.
Узнагароды
рэдагавацьОрдэнам Чырвонага Сьцяга былі ўзнагароджаны ВЛКСМ, газэта «Красная звезда», Двойчы Чырвонасьцяжны Балтыйскі флёт, Ваенная акадэмія паветрана-касьмічнай абароны імя маршала Савецкага Саюзу Г. К. Жукава, Ваенна-паветраная інжынэрная акадэмія імя прафэсара М. Я. Жукоўскага, Ваенная акадэмія хімічнай абароны імя маршала Савецкага Саюзу С. К. Цімашэнкі, Санкт-Пецярбурскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча ім. С. М. Кірава (двойчы), Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя М. В. Фрунзэ (двойчы), Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча (двойчы), Ваенны інстытут Міністэрства абароны (Ваенны ўнівэрсытэт), Балтыйскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт «Ваенмех», маскоўская міліцыя, гарады Ленінград (Петраград), Капейск, Грозны, Ташкент, Валгаград (Царыцын), Луганск, Севастопаль.
-
Ордэн Чырвонага сьцяга РСФСР, 1918 год
-
Ордэн Чырвонага сьцяга Армянскай ССР
-
Ордэн Чырвонага сьцяга Грузінскай ССР, 1923 год
-
Ордэн Чырвонага сьцяга Харэзмскай НСР
-
Паштовая марка СССР, 1933 год
-
Паштовая марка СССР,
1946 год -
Паштовая марка СССР,
1952 год