За асабістую мужнасьць (Беларусь)

беларускі ордэн
(Перанакіравана з «Ордэн «За асабістую мужнасьць»»)

Ордэн «За асабістую мужнасьць» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.

Ордэн «За асабістую мужнасьць»
Краіна Беларусь
Тып Ордэн
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 13 красавіка 1995
Колькасьць 54 (1 студзеня 2011)
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн «За службу Радзіме»
Малодшая ўзнагарода Ордэн Пашаны

Ордэнам «За асабістую мужнасьць» узнагароджваюцца грамадзяне:

  • за выключную адвагу і асабістую харобрасьць, праяўленыя пры выкананьні вайсковага абавязку, цывільных або службовых абавязкаў;
  • за самаадданыя ўчынкі, зробленыя ў экстрэмальных абставінах;
  • за мужнасьць, праяўленую пры абароне дзяржаўнай мяжы;
  • за мужнасьць, праяўленую пры ахове грамадзкага парадку;
  • за сьмелыя і рашучыя дзеяньні ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця.

Ордэн «За асабістую мужнасьць» носіцца на левым баку грудзей і пры пры наяўнасьці іншых ордэнаў разьмяшчаецца пасьля ордэну «За службу Радзіме».

Апісаньне

рэдагаваць

Ордэн «За асабістую мужнасьць» уяўляе сабой пазалочаны, пакрыты чырвонай эмальлю крыж на фоне пазалочанай чатырохграннай плоскасьці з выявай рабрыстых промняў. У цэнтры крыжа зьмешчаны круг дыямэтрам 22 мм, пакрыты белай эмальлю, з надпісам «За асабістую мужнасць» і выявай лаўравых галінаў. У цэнтры круга — залацістая пяціканцовая зорачка на цёмна-чырвоным фоне. Круг накладзены на пазалочаны меч. Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.

Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцікутнай калодкі, абцягнутай муаровай стужкай залацістага колеру з падоўжнай бардовай палоскай пасярэдзіне. Па краёх стужка мае па адной падоўжнай палосцы: зь левага боку — белую, з правага — бардовую.

Ордэн «За асабістую мужнасьць» вырабляецца з срэбра з пазалотай.

Кавалеры ордэна

рэдагаваць