Олі Ільмары Рэн, часам Олі Рэн (па-фінску: Olli Ilmari Rehn; нарадзіўся 31 сакавіка 1962 году, Мікелі, Фінляндыя) — фінскі і эўрапейскі палітык, эўрапейскі камісар па пытаньнях пашырэньня ў 2004—2010 гадах, эўрапейскі камісар па фінансах з 2010 году.

Олі Рэн

Скончыў бакаляўрыят Макалестэр-каледжа ў Сэнт-Поле, штат Мінэсота (вывучаў эканоміку, міжнародныя адносіны і журналістыку) і Хэльсынскі ўнівэрсытэт, дзе стаў магістрам палітычных навук. Уступіў у Партыю цэнтру, займаў там розныя кіруючыя пасады, быў членам фінскага парлямэнту.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Олі Рэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў