Одзэмак

Славацкі народны танец

О́дзэмак (па-славацку: Odzemak, па-чэску: Odzemek) ці Гайдук (славац. Hajduk) — славацкі мужчынскі народны танец, выконваецца ў памеры ²/4 ва ўмераным тэмпе.

Танец вядомы паўсюдна ў Славаччыне, але найбольш распаўсюджаны ў цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частцы краіны, а таксама ў Мараўскай Валахіі (Чэхія).

Мінуўшчына

рэдагаваць

Упершыню одзэмак згаданы ў крыніцах у 1514 року[1]. Першапачаткова выконваўся жаўнерамі, пастухамі ды збойцамі, на старадаўніх выяваў танцоры трымаюць у рукох меч, валашку, кій ці іншую зброю.

Папулярнасьць танец здабыў у XVI—XVIII стагодзьдзях, калі яго пачала танчыць арыстакратыя.

Першапачаткова одзэмак выконваўся пад дуду, шалмай(en) і барабан, пазьней пад акампанэмэнт смычковых інструмэнтаў.

Апісаньне

рэдагаваць

Назва танцу паходзіць ад словаў od zeme (бел. ад зямлі).

Одзэмак пераважна адзіночны танец, магчымыя варыянты ў квартэтах, групах, у рэдкіх выпадках — парамі і з удзелам жанчынаў. Адметнай асаблівасьцю одзэмку ёсьць акрабатычныя і віртуозныя рухі танцораў у спалучэньні з баявымі элемэнтамі: выканаўцы могуць карыстацца валашкамі, кіямі, сякерамі, косамі, венікамі, ды нават галаўнымі ўборамі ці бутэлькамі[1].

  1. ^ а б madcomenius. (2 сакавіка 2013) Odzemok (анг.) Comenius Праверана 24 чэрвеня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць