«Да ра́дасьці» (па-нямецку: An die Freude) — ода, напісаная ў 1785 годзе Фрыдрыхам Шылерам для дрэздэнскай масонскай ложы на замову Хрысьціяна Ґотфрыда Кёрнэра.

Фрыдрых Шылер

У гэтай одзе драматург выразіў важнейшыя бакі свайго сьветаўспрыманьня, веру ў чалавека, любоў да жыцьця і упэўненасьць у тым, што лепшыя пачаткі павінны трыўмвафаць над злом[1]. З гэтым гімнам Шылер выходзіць за рамкі індывідуалістычнае лірыкі асабістых перажываньняў, якая была характэрная для тагачаснае буржуазнае літаратуры. Верш задуманы як харавая песьня, якая выражае калектыўныя эмоцыі супольнасьці аднадумцаў, у якіх, па думцы паэта, ужо патэнцыйна прысутнічае пачуцьцё будучага вызваленьня чалавецтва[2].

Ода была зьмененая ў 1793 і пакладзеная на музыку Людвігам ван Бэтговэнам, у апошняй чацьвёртай частцы 9-й сымфоніі.

Ода «Да радасьці» зьяўляецца гімнам Эўрапейскага Зьвязу. Афіцыйную аранжыроўку напісаў Гербэрт фон Караян.

У 2003 годзе кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу вырашыла, што афіцыйным гімнам зьяўляецца толькі мэлёдыя Бэтховэна, бяз словаў на нямецкай мове, дзеля раўнапраўя нацыянальных моваў Эўразьвязу. На беларускую мову твор пераклалі Алег Лойка і Кацярына Тычына (апошні пераклад дасюль не апублікаваны).

  1. ^ Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество. Москва, 1955. С. 121
  2. ^ В. Жирмунский. Очерки по истории классической немецкой литературы, изд. «Художественная литература», Ленинград, 1972. C. 408

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць