Одачы (па-японску: 大太刀?, «вялікі меч») — адзін з тыпаў доўгіх японскіх мячэй. Тэрмін нодачы (па-японску: 野太刀?, «палявы меч») азначае іншы тып мяча, але часта памылкова выкарыстоўваецца замест одачы.

Одачы

Каб звацца одачы, меч павінен быў мець даўжыню клінка ня менш 3-х сяку (90,9 см), аднак, як і ў выпадку шматлікіх іншых японскіх тэрмінаў, якія адносяцца да мячоў, дакладнага вызначэньня даўжыні одачы няма. Звычайна одачы — гэта мячы з клінкамі 130—180 см з дзяржальняю больш за 50 см.

Прызначэньне рэдагаваць

Прызначэньне одачы можна разьбіць на наступныя віды:

  • Дар храму. Некаторыя одачы ўвязваліся тымі, што моляцца з перамогаю ў вайне, іншыя зьмяшчаліся ў скарбніцы як леґендарныя мячы.
  • Зброя. Дасьледаваньні старых тэкстаў паказваюць, што одачы ўжываліся ў бітвах у якасьці зброі пехацінцаў.
  • Сымбаль арміі. Некаторыяодачы былі занадта доўгія, каб іх можна было выкарыстоўваць. Аднак ёсьць сьведчаньні, што іх ужывалі ў якасьці сымбала войска, падобна вайсковаму сьцягу альбо дзіды. (Дадзенае меркаваньне мае патрэбу ў правядзеньні дадатковых дасьледаваньняў)
  • Цырыманіяльнае прызначэньне.
  • Дэманстрацыя ўменьня каваля.

Выкананьне рэдагаваць

Одачы вельмі складзены ў вырабе. Каб зрабіць добры одачы, трэба:

  • больш сталі й часу, чым на звычайны меч. Апрача таго, вельмі важна каваць сталь хутка, што патрабуе добрага ўменьня ад малатабойцы.
  • праца ў артэлі. Кожны ў артэлі павінен быць сапраўдным майстрам сваёй справы.
  • вайвышэйшае майстэрства ў тэрмаапрацоўцы.
  • адмысловае абсталяваньне. Напрыклад, ёмістасьць для загартоўкі павінна быць больш, чым для звычайнага мяча.
  • іншы спосаб паліраваньня. Одачы пры паліроўцы замацоўваецца нерухома, у той час як звычайны меч рухаецца па-над тачыльным каменем.

Ужываньне рэдагаваць

Одачы, якія выкарыстоўваліся як зброя, былі занадта вялікія для самураеў, каб насіць іх падобна звычайным мячам. Існавала два спосабу нашэньня.

  • За сьпіною. Гэта было непрактычна, таму што было немагчыма даволі хутка выхапіць меч.
  • Іншы мэтад быў прасьцей — нашэньне мяча ў руцэ. У эпоху Мурамачы было прынята, каб за самураем ішоў зброяносец, які ў патрэбны момант дапамагаў выцягнуць одачы з похваў.

Стылі фэхтаваніня з одачы зьвярталі большую ўвагу на сыходныя рэжучыя ўдары й трывалы хват зброі.

Одачы цалкам выйшлі з ужытку як зброя пасьля вайны Асака-Нацуно-Дзін 1615 року (бітва між Такугава Іэясу й Таётомі Хідэёры — сынам Таётомі Хідэёсі).

Чыньнікі страты папулярнасьці рэдагаваць

  • Пасьля 1615 року бітвы спыніліся.
  • Улада Бакуфу выдала закон, згодна зь якім забаранялася мець меч больш вызначанае даўжыні. Пасьля того, як закон набыў моц, шматлікія одачы былі абрэзаныя, каб адпавядаць устаноўленым нормам. Гэта адна з чыньнікаў таго, што одачы так рэдкія.

Одачы больш не ўжывалася па прамым прызначэньні, але ўсё яшчэ былі каштоўным дарам ў пэрыяд Сінто («новых мячэй»). Гэтае стала іх галоўным прызначэньнем. Па прычыне таго, што іх выраб патрабуе самага высокага майстэрства, было прызнана, што павага, суґестная іх зьяўленьнем, адпавядае малітве багам.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць