Дайсё (па-японску: 大小, дайсё:, літ. «вялікі-малы») — пара мячоў самурая, што складаецца з дайто (доўгага мяча) і сёто (кароткага мяча). Даўжыня дайто — больш 60,6 см, даўжыня сёто — 30,3-60,6 см. Таксама ў якасьці сёто мог выкарыстоўвацца кінжал-танто, даўжыня клінка якога не перасягала 30,3 см. Гэтак часта дзеялі, калі ў ролі доўгага мяча выступаў тачы.

Дайсё на падстаўцы, пэрыяд Эда

Дайсё ўжывалася выключна самурайскаю клясаю. Дайсё было найважным складнікам касьцюма самурая, яго саслоўным пасьведчаньнем. Ваяры ставіліся да сваёй зброі адпаведным чынам — беражліва сачылі за яго станам, трымалі каля сябе нават падчас сну. Іншыя сацыяльныя клясы маглі выкарыстоўваць для нашэньня толькі вакідзасі або танто.

Самурайскі этыкет патрабаваў здымаць доўгі меч пры ўваходзе ў хату (як правіла, ён пакідаўся ў слугі альбо на адмысловай падстаўцы), кароткі меч самураі заўсёды насілі пры сабе і выкарыстоўвалі ў якасьці асабістае зброі.

Дайто й сёто. Гістарычная даведка

рэдагаваць

Да XIV ст. катанаю зваўся доўгі кінжал або кароткі меч, што закаркаваны за пояс. У гэты час катана выконвала ролю сёто, а ў якасьці дайто выкарыстоўваўся меч тачы.

У XIV—XV ст. катанаю пачаў звацца доўгі меч (адпаведна, катана пачала выконваць функцыю 'дайто). У якасьці сёто зь ім стаў выкарыстоўвацца кароткі меч вакідзасі[1].

Такім чынам, дайто й сёто зьяўляюцца клясамі мячоў, але ня назваю пэўнае зброі. Гэтая акалічнасьць стала чыньнікам няслушнага ўжываньня дадзеных тэрмінаў. Напрыклад, у эўрапейскай літаратуры катанаю памылкова клічыцца толькі доўгі меч (дайто).

Звычайна ў баі ўжываўся толькі адзін зь мячоў дайсё. Бой дзьвума мячамі адначасова ставіўся да экзатычнае тэхніцы Рёто (両刀術), што была часткаю школы Тэнсін Сёдэн Каторы Сінто-ру. Падобная тэхніка зьяўляецца таксама часткаю школы Нітэн Іці-ру (па-японску: 兵法二天一流), якую стварыў Міямота Мусасі.

Цікавыя факты

рэдагаваць
  • Паводле леґенды первы самурайскі меч (выгнутае формы) выкавалі Амакуні й ягоны сын Амакура[2].
  • Звычайны каваль за сваё жыцьцё ў сярэднім выкоўваў каля сотні мячоў.[2]
  • Нягледзячы на тое, што большая частка кавалёў ставілася да саслоўя рамесьнікаў, ім дазвалялася для працэсу каваньня мячоў апранаць вопратку прыдворнае арыстакратыі — куґэ.[2]
  • Некаторыя кавалі належалі да вышэйшых саслоўяў, найбольш вядомы з ьіх Імпэратар Го-тоба, які ўласнаручна выкаваў некалькі мячоў.[2]
  • Знакамітыя кавалі атрымлівалі тытулы, часам — прыдворныя званьні.[2]
  • У Нямеччыне двухручны меч часта насіўся ў пары з кароткім мячом, што клічаўся кацбальгер.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ БАЖЭНАЎ А. Г. ГІСТОРЫЯ ЯПОНСКАГА МЯЧА. — Санкт-Пецярбург: «Выдавецкі дом „Балтыка"», 2001. — С. 124. — ISBN 5901555015
  2. ^ а б в г д К. С. Носаў «Узбраеньне Самураеў»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць