Ніна Каменская
Ніна Васільеўна Каменская (23 сьнежня 1913, места Асіпавічы — 22 сакавіка 1986) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1959), прафэсар (1961). Чалец-карэспандэнт АН Беларусі (1959).
У 1937 скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага пэдінстыта. Працавала выкладніцай у школах Магілёва і Бабруйску. 3 1944 у Інстытуце гісторыі АН Беларусі. 3 1962 дырэктар Інстытуту гісторыі АН Беларусі. 3 1969 прарэктар, загаднік катэдры гісторыі Беларусі Менскага пэдагагічнага інстытуту, з 1974 старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі АН Беларусі. Аўтар навуковых працаў па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны на Беларусі, стварэньня Беларускай ССР, кампартыі і камсамолу Беларусі. Суаўтар і рэдактар «Гісторыі Мінска» (2-е выд., 1967), «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 1, 2-е выд., 1968), «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (1972—1975), «Гісторыі Беларускай ССР» (1977).[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 553
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.