Ніка Саматракійская
Ніка Саматракійская (II ст. да н. э.) — старажытнагрэцкая мармуровая скульптура багіні Нікі, знойдзеная на востраве Саматракі на тэрыторыі сьвяцілішча кабіраў у красавіку 1863 году францускім консулам і археолягам-аматарам Шарлем Шампуазо. У тым жа годзе яна была адпраўлена ў Францыю.
| |
Ніка Саматракійская, каля 190 да н. э. | |
Мармур. Вышыня: 3,28 м | |
Люўр, Парыж |
Статую вырабілі жыхары вострава Родас у памяць аб перамозе, здабытай імі над флётам сырыйскага цара. Яна стаяла на стромкай скале па-над морам, яе пастамэнт які адлюстроўваў нос баявога карабля. Магутная і велічная Ніка ў якой ад ветра разьвяваецца адзежа прадстаўлена ў нястрымным руху наперад. Скрозь тонкі празрысты хітон бачна выдатныя целаскалд, які ўражвае гледача плястыкай пругкага і моцнага цела. Упэўнены крок багіні і ганарлівы ўзмах арліных крылаў нараджаюць пачуцьцё радаснай перамогі.
У наш час Ніка Саматракійская знаходзіцца на лесьвіцы Дару галерэі Дэнон у Люўры. Код: Ma 2369.
Статуя зроблена з парыйскага мармуру, карабель — з шэрага ларційскага мармуру (Родас), правае крыло — гіпсавая рэканструкцыя. Галава і рукі статуі адсутнічаюць.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Ніка Саматракійская» (фр.) у базе зьвестак Люўру
- Ніка Саматракійская
- Апісаньне статуі