Нігматыла Тулкінавіч Юлдашаў (па-ўзбэцку: Ниғматилла Тўлқинович Йўлдошев / Nigʻmatilla Toʻlqinovich Yoʻldoshev; нарадзіўся 5 лістапада 1962 году, Ташкент, СССР) — узбэцкі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Сэнату Вярхоўнага Мажлісу Рэспублікі Ўзбэкістан з 22 студзеня 2015 году.

Нігматыла Юлдашаў
па-ўзбэцку: Nig‘matilla To‘lqinovich Yo‘ldoshev[1]
Старшыня Сэнату Вярхоўнага Мажлісу Ўзбэкістану
22 студзеня 2015 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Іслам Карымаў;
Шаўкат Мірзіяеў
Прэм’ер-міністар: Шаўкат Мірзіяеў
Папярэднік: Ільгізар Сабіраў
в. а. Прэзыдэнта Рэспублікі Ўзбэкістан
2 верасьня 2016 — 8 верасьня 2016
Прэм’ер-міністар: Шаўкат Мірзіяеў
Папярэднік: Іслам Карымаў
Наступнік: Абдухашым Муталаў
Міністар справядлівасьці Рэспублікі Ўзбэкістан
21 чэрвеня 2011 году — 26 студзеня 2015 году
Прэм’ер-міністар: Шаўкат Мірзіяеў
Папярэднік: Раўшан Мухідынаў[2]
Наступнік: Музраф Ікрамаў[3]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 лістапада 1962 (62 гады)
Ташкент, Узбэцкая ССР, СССР
Партыя: КПСС (1964—1991);
Лібэральна-дэмакратычная грамада Ўзбэкістану
Адукацыя: вышэйшая, правазнаўца

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўзбэкістану (з 2[4] па 8 верасьня 2016 году[5][6][7][8][9]).

Вучоба. Праца

рэдагаваць

Нігматыла Тулкінавіч Юлдашаў нарадзіўся 5 лістапада 1962 году ў Ташкенце. Скончыў юрыдычны факультэт Ташкенцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У розны час працаваў старэйшым сьледчым пракуратуры Алмалыка (1987—1991); сьледчым пракуратуры Юнусабадзкага раёну Ташкента (1991—1993); старэйшым сьледчым пракуратуры Ташкенту (1993—1994); пракурорам Генэральнай пракуратуры Ўзбэкістану (1994—1999); начальнікам аддзелу Галоўнага сьледчага ўпраўленьня Генэральнай пракуратуры (1999—2000); начальнікам Інспэкцыі забесьпячэньня ўнутранай бясьпекі Генэральнай пракуратуры (2000—2003); вядучым інспэктарам службы Дзяржаўнага дарадцы Прэзыдэнта па каардынацыі дзейнасьці праваахоўных і кантралявальных органаў (2003—2006); начальнікам Дэпартамэнта па змаганьні з падатковымі, валютнымі злачынствамі й легалізаваньнем злачынных прыбыткаў пры Генэральнай пракуратуры (2006—2008); намесьнікам Генэральнага пракурора (2008—2011[10]).

Дзяржаўная дзейнасьць

рэдагаваць

21 чэрвеня 2011 году Нігматыла Юлдашаў заступіў на пасаду міністра юстыцыі Ўзбэкістану[11], якую займаў да 26 студзеня 2015 году[12].

20 студзеня 2015 году ўказам прэзыдэнта Ўзбэкістану Нігматыла Юлдашаў быў прызначаны сэнатарам[13], 22 студзеня 2015 году таемным галасаваньнем абраны на пасаду старшыні Сэнату[14].

Пасьля сьмерці Іслама Карымава 2 верасьня 2016 году ў адпаведнасьці з артыкулам 96 Канстытуцыі стаў выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўзбэкістану, аднак 8 верасьня[5][6][7][8][9][15] на супольным паседжаньні абедзьвюх палат парлямэнту Ўзбэкістану заявіў пра самаадвод на карысьць Шаўката Мірзіяева. Юлдашаў вытлумачыў гэты самаадвод в. а. прэзыдэнта, бо ня мае дастатковага досьведу ў кіраваньні дзяржавай.