Няроўнасьць

матэматычныя адносіны пры параўнаньні двух розных значэньняў

Няро́ўнасьць — сустасунак між двума аб'ектамі (лікамі, велічынямі, выразамі), у якім адзін з аб'ектаў большы (ня большы) за іншы.

Адрозьніваюць строгую і нястрогую няроўнасьць. Нястрогая няроўнасьць, у адрозьненьне ад строгай, дапушчае магчымасьць роўнасьці выразаў.

Няроўнасьць абазначацца наступнымі знакамі:

  • строгая няроўнасьць
    • «>» (больш): «a > b» азначае «a большае за b»
    • «<» (менш): «a < b» азначае «a меншае за b»


  • нястрогая няроўнасьць
    • «≥» (больш або роўна): «a ≥ b» азначае «a большае або роўнае да b» або «a ня меншае за b»
    • «≤» (менш або роўна): «a ≤ b» азначае «a меншае або роўнаае да b» або «a ня большае за b».


Для ўсякіх двух аб'ектаў a і b мае месца адзін, і толькі адзін са сустасункаў:

  • a > b
  • a = b
  • a < b

Няроўнасьць зьяўляецца стасункам парадку, гэта значыць, яна зьяўляецца транзытыўнай, антысымэтрычнай і рэфлексіўнай (для нястрогай) або антырэфлексіўнай (для строгай няроўнасьці).