Няпоўныя сказы
Няпоўныя сказы— сказы, ў якіх адсутнічае адзін або некалькі членаў сказа. Адсутнасьць прапушчаных слоў, падказваецца зьместам[a], абставінамі размовы. Такія сказы быаюць часта ў мове мастацкае літаратуры й гутарковай размовы.
Сярод няпоўных сказаў выдзяляюць:
- двухсастаўныя сказы з пропускам выказьніка: На цэлым сьвеце — белы сьнег, на ўсіх палях і дахах. (Я. Брыль).
- сказы з пропускам слоў, якія падказваюцца зьместам[b]: Пазнаць нельга: плашч закрывае постаць, а капюшончык — твар. (А. Кулакоўскі).
- сказы ў размове пары людзей:
Ты ўсю дарогу йшоў пешшу? —ласкава й клапатліва спытаў Жэня.
— Усю. (І. Шамякін).
Некаторыя няпоўныя сказы захоўваюць поўнае значэньне ў адасобленым выглядзе (першая частка), але большасьць зь іх могуць быць зразумелымі толькі на аснове зьместу (другая й трэцьцяя часткі).