Нэрвюра
(Перанакіравана з «Нэрвюры»)
Нэрвюра ў архітэктуры (па-француску: nervure — жылка, прожылак) — выступалаючае рабро гатычнага каркаснага крыжовага скляпеньня.
Наяўнасьць нэрвюр у сукупнасьці з сыстэмай контрфорсаў і аркбутанаў дазваляе палегчыць скляпеньне, паменшыць яго вэртыкальны ціск і бакавы распор і пашырыць аконныя праёмы. Нэрвюрнае скляпеньне таксама завуць веерным. Сыстэма нэрвюр (галоўным чынам у архітэктуры готыкі) утварае каркас, які палягчае мур скляпеньня.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Нэрвюра ў Мастацкай энцыкляпэдыі.