Нэлі Закс

нямецкая паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі

Ле́ані Нэ́лі Закс (1891, Бэрлін — 1970, Стакгольм) — паэтка, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Нэлі Закс
Nelly Sachs 1910.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 10 сьнежня 1891(1891-12-10)[1][2][3][…]
Памерла 12 траўня 1970(1970-05-12)[1][3][4][…] (78 гадоў)
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, драматург, перакладніца, пісьменьніца
Мова нямецкая[7]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

У 15 гадоў захаплялася творчасьцю Сэльмы Лягерлёф. Пачала зь ёй ліставаньне, якое доўжылася амаль 35 год. У 18 год пачала пісаць вершы, адзін зь якіх ухваліў і надрукаваў Штэфан Цвайг. Да 1938 час ад часу друкавала сваю паэзію ў пэрыёдыцы.

У 1940 дзякуючы Сэльме Лягерлёф Нэлі Закс атрымала швэдзкую візу і зьехала зь Нямеччыны. У Швэцыі яна пачала пісаць зусім іншыя, нерамантычныя вершы пра лёс габрэяў.

Зборнікі «Wohnungen des Todes» (1946) / «Жытло сьмерці», «Sternverdunkelung» (1949) / «Зорнае зацьменьне», «Und Niemand weiß weiter» (1957) / «І ніхто ня ведае, як быць далей», «Flucht und Verwandlung»(1959) / «Уцёкі і ператварэньне» былі адзначаны крытыкай як выбітныя зьявы паэзіі. У 1960 у Нямеччыне Закс прысудзілі прэмію Ганнэты фон Дростэ-Шюльхоф, у 1965 Прэмію Міра заходненямецкай асацыяцыі кнігавыдаўцоў. У 1966 разам з Шмуэлем Агнонам атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры — «… за выбітныя лірычныя і драматычныя творы, з трапяткім натхненьнем і сілай, якія перадаюць лёс Ізраілю і яго народа».

Беларускія перакладыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Leonie (Nelly) Sachs (шв.) — 1917.
  2. ^ Nelly Sachs // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
  3. ^ а б Nelly Sachs // Discogs (анг.) — 2000.
  4. ^ Nelly Sachs // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı, Հայտնի կանանց տվյալների բանկ
  5. ^ Norra begravningsplatsen: Berömdapersoner på s
  6. ^ https://books.google.ca/books?id=ENbZAAAAIAAJ&q=%22Nelly+Sachs%22+begravningsplatsen&dq=%22Nelly+Sachs%22+begravningsplatsen&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwiv_sWgmNzWAhVj6YMKHfnlAYgQ6AEIKDAA
  7. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.