«Нупэ́дыя» (па-ангельску: Nupedia) — праект інтэрнэтнай энцыкляпэдыі на ангельскай мове, у якой артыкулы пісаліся адмыслоўцамі, але не ахоўваліся аўтарскімі правамі. Яна была распачатая Джымі Ўэйлзам, фінансавалася кампаніяй «Bomis». Галоўным рэдактарам выступіў Лары Сэнгер. «Нупэдыя» праіснавала ад сакавіка 2000 году да верасьня 2003 году і цяпер найбольш вядомая як папярэдніца «Вікіпэдыі». «Нупэдыю» характэрызаваў шматэтапны рэдакцыйны працэс, мэтай якога было стварэньне якасных артыкулаў, параўнальных да прафэсійных энцыкляпэдыяў. «Нупэдыя» жадала стварыць энцыкляпэдыю пры дапамозе ахвотнікаў-валянтэраў. Да спыненьня сваёй дзейнасьці, «Нупэдыя» зьмяшчала 25[1] артыкулаў, якія прайшлі праз рэдагаваньне, 3 артыкулы, якія існавалі ў дзьвюх вэрсіях рознай даўжыні, а 74 артыкулы былі незакончанымі.

Нупэдыя
Nupedia
Лягатып Нупэдыі
Лягатып Нупэдыі
Слоган the open content encyclopedia і the free encyclopedia
Тып мэдыясховішча
Даступныя мовы ангельская мова
Уладальнік Bomis
Аўтар Джымі Ўэйлз
Пачатак працы 2000
Канец працы 2003
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя апцыянальна
Актуальны стан зачыненая
nupedia.com

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Нупэдыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў