Нуарунан
гара ў Карэліі
Ну́арунан (па-карэльску: Nuorunen) — гара ў паўночна-заходняй частцы Лоўскага раёна Рэспублікі Карэліі. Вышыня — 577 м. Найвышэйшы пункт сьцяга Маанселькя ў межах Рэспублікі Карэліі і найвышэйшы пункт гэтага рэгіёна.
Нуарунан | |
Нуарунэн | |
Від на гару Нуарунан з гары Ківакка | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 577 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Рэспубліка Карэлія |
Краіна | Рэспубліка Карэлія |
Раён | Лоўскі раён |
Біём | тайга |
Апісаньне
рэдагавацьЯўляе сабой асобную вяршыню каля галоўнага сьцяга Маанселькя ў самай паўднёвай частцы Нацыянальнага парку Паанаярві, на поўдзень ад Паўночнага палярнага круга і возера Паанаярві. Вяршыня пазбаўлена расьліннасьці і большую частку года пакрыта сьнегам і лёдам, зь яе адкрываецца шырокая відаль навакольных гор. На вяршыні — найбуйнейшы ў Карэліі сэйд, месца рэлігійнага культу старажытных саамаў.