Нестар Кайгародаў
Кайгародаў Нестар Нічыпаравіч (22 лістапада 1840—1910) — расейскі вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант (1906). Сябра Расейскага тэхнічнага таварыства. Скончыў Полацкі кадэцкі корпус (1856), Міхайлаўскія артылерыйскія вучэльню (1858) і акадэмію (1865). У 1876—1878 гадах пад ягоным кіраўніцтвам былі праведзеныя рэарганізацыя і пераабсталяваньне парахавых заводаў Расеі. Камандаваў артылерыяй Севастопальскай і Свэаборгзкай крэпасьцяў (Суаменліна). З 1900 году камэндант Выбаргзкай крэпасьці. З 1906 году ў адстаўцы пасьля таго, як у Пецярбургу стала вядома пра паўстаньне салдат у крэпасьці Суаменліна. Друкаваўся ў «Артиллерийском журнале». Браты Міхаіл ды Зьміцер (?).
Нестар Нічыпаравіч Кайгародаў | |
22 лістапада 1840 — 1910 | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Званьне | генэрал-лейтэнант (1906) |