Непадзельныя сказы

Непадзельныя сказысказы якія ўжываюцца для сьцьверджаньня або адмаўленьня, пытаньня або пабуджэньня. Яны выражаюцца словамі так, але, ага, не, вядома, праўда, мусіць, зразумела, добра, ясна і інш. Гэта своеасаблівая адзінка, ў якіх няма ні галоўных, ні даданых членаў сказа. У залежнасьці ад зьместу выказваньня непадзельныя сказы бываюць:

  • сьцьвярджальныя: Спадабалася табе наша вёска? — Але. Вось я й хацеў прапанаваць табе ехаць разам. — Добра. (Я. Маўр).
  • адмоўныя: Хадзем у кватэру. Пачакай там хвілінку. — Не. Я пагуляю. У вас тут такое хараство! (І. Шамякін).
  • пабуджальныя: Ша! Ляжы й ня піскні! (І. Шамякін). Не размаўляць! Марш! Марш! (К. Крапіва).
  • ацэначныя[a]: Гэта таксама справа агульная, дзяяржаўная. — Ну?!зьдзівіўся Тугай. (Я. Маўр). Шчасьце — яно не для паказу. — Ну вось!.. (І. Шамякін).


  1. ^ Або эмацянальна-ацэначныя непадзельныя сказы