На вёсцы
На вёсцы — п'еса беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1916 годзе і надрукаваная ў «Беларускім жыцьці» ў 1919 годзе.
На вёсцы | |
Жанр: | ідылія |
---|---|
Аўтар: | Францішак Аляхновіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1916 |
Жанр гэтай п'еса аўтар вызначыў як «ідылічны абразок»[1]. У гэтым творы аўтар адным зь першых у беларускай драматургіі паспрабаваў разабрацца, як уплывае горад на колішняга вяскоўца, як разбэшчвае яго і маральна, і фізычна[2].
Сюжэт
рэдагавацьТвор выбудоўваецца на традыцыйным любоўным трохкутніку. Сяковы пастух Стасюк кахае простую дзяўчыну Ганульку. Кахае без узаемнасьці. Сам жа Стасюк падабаецца цыганцы Анэльцы. Ганулька едзе ў горад, тсановіцца пакаёўкай, а па вяртаньня заяўляе свайму паклоньніку, што іхнія дарогі ня могуць сыйсьціся, бо яна цяпер стала іншай, не мужычкай, як раней, а паненкай, і сам Стасюк ужо ёй ня пара. Пасьля такіх словаў Стасюк быў хацеў скончыць жыцьцё самагубствам, але ў каханьні яму прызналася Анэлька.
Ацэнкі
рэдагавацьМаксім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» крытыкаваў аўтара за няведаньне псыхалёгіі селяніна:
Як вядома, Аляхновіч — жыхар места; да дзесяцёх гадоў жыцьця ён навет ніколі ня бачыў вёскі. Ніколі доўга ў вёсцы ён ня жыў; псыхолёгіі селяніна ня ведае. Нядзіва, што сяляне ў яго п'есах гавораць такою самаю моваю, што й антокальскія мяшчане-рамесьнікі ці беларускія інтэлігенты-адраджэнцы[3].
У. Ковель адзначае, што «з сцэнічага боку гэты твор быў напісаны добра, але ў ім яўна адчувалася дакучлівае маралізатарства, ідэалізацыя вясковага жыцьця — асаблівасьці і матывы, якія не атрымалі працягу і разьвіцьця ў пазьнейшай творчасьці драматурга — тонка псыхалягічнай і інтэлектуальнай»[4].
Бібліяграфія
рэдагаваць- Францішак Алехновіч. На вёсцы: ідылічны абразок у 2 актах. // Беларускае жыцьцё : газэта. — 1919, 14 верасьня. — № 13. — С. 3—7.
- Францішак Алехновіч. На вёсцы: ідылічны абразок у 2 актах. // Беларускае жыцьцё : газэта. — 1919, 21 верасьня. — № 14. — С. 3—7.
- Францішак Алехновіч. На вёсцы: ідылічны абразок у 2 актах.. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва», 1919. — 15 с.
- Францішак Алехновіч. На вёсцы: ідылічны абразок у 2 актах // Сцэнічныя творы : Серия: Беларускі тэатр. — Вільня: Беларускае выдавецкае таварыства, 1928. — С. 35—42.
- Францішк Алехновіч. На вёсцы: ідылічны абразок у 2 актах. — Ксеракопія: Вільня : Друкарня «Віленскага Выдавецтва», 1919. — Вільнюс: 1991. — С. Тэкст на адным баку ліста. — 16 с.
Крытыка, рэцэнзіі
рэдагаваць- Бывалы. «На вёсцы». У Вільні і ваколіцах. У Беларускім Клюбе. // Гоман : газэта. — 1917, 16 марца. — № 22. — С. 2.
- Бывалы. «На вёсцы». // Гоман : газэта. — 1918, 16 сакавіка. — № 22 (114). — С. 2.
- Відавокі. «На вёсцы». // Гоман : газэта. — 1918, 23 сакавіка. — № 24 (116). — С. 2.
- М. М. М. З усяго Краю. 3 менскага жыцьця. (Ад нашага карэспандэнта). // Гоман : газэта. — 1918, 17 жніўня. — № 64 (120). — С. 3.
- Biełaruski teatr. (бел.) // Hramadzianin : газэта. — 1919, 18 sakawika. — № 18. — С. 4.
- Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 195, 196. — 207 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац.. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 542. — 560 с. — 7000 ас. — ISBN 985-06-0304-6
- ^ Марціновіч А. Хто ж ён, Францішак Аляхновіч // Сувязь: Літ.-крытыч. арт.. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 8. — 253 с. — ISBN 5-340-01389-8
- ^ Гарэцкі, М. На вёсцы // Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 195—196.
- ^ Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 339. — 583 с.