Начніца
Начні́ца[1][2][3] — у беларускай міталёгіі дух, у які ператварылася пасля сьмерці жанчына, што ніколі не мела дзяцей праз шэльмоўства ці праклятая людзьмі. Таксама наданьне чалавечых якасьцяў дзіцячай аднаіменнай хваробы.
Апісаньне
рэдагавацьЗалязаючы ў калыску ці пад калыску, начніца не дае дзецям спаць, пужае, дакучае, з-за чаго дзіця плача ўсю ноч. Начніца поіць дзіця атрутай са сваіх грудзей, і дзіця хварэе і нярэдка памірае. Дзеля аховы на ўсіх вокнах расстаўляліся абярэгі — лялькі з анучы, якім казалі: «Глядзеце, лялечкі, каб мой маленькі спаў!». Тады начніцы не сунуцца ў хату. На Лоеўшчыне сьцьвярджаді, что, каб абараніць дзіця ад начніц, трэба сьпяваць. Казалі, што начніцу ноччу лазяць па дрэвах, знаходзяць птушыныя гнёзды, выпіваюць яйкі і ядуць птушанят.
Зьяўляліся начніцы вечарам, пасьля заходу сонца, і ладзілі ігрышчы на дзікіх лясых азёрах, суправаджаючы іх шалёным піскам і рогатам. Выглядалі як прыгожыя голыя дзяўчыны з доўгімі калматывамі валасамі. У час іх забаваў над возерам сьцяліўся густы туман. А з надыходам раніцы начніцы хаваліся ў вадзе.
Паходжаньне
рэдагавацьНа Случчыне лічылі, што час найбольшага разгула начніц — лета, перыяд найбольшага росквіту расліннасьці. Гэта родніць начніц са старажытным культурам урадлівасьці і — адпаведна, — з русалкамі. Як і апошнія, у старажытны час яны маглі быць звязаны з культам язычніцкай багіні ўрадлівасьці, а ў хрысьціянскую эпоху «сталіся» да звычайнымі нячыстымі сіламі. Паводле В. У. Іванава і У. М. Тапарова, маглі быць зьвязаны з адной з вэрсіяў так званага «асноўнага міта» індаэўрапейцаў.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Скарнік
- ^ Начніцы.
- ^ НАЧНІЦА, НАЧНІЦЫ. Міфічная істота, у якую пасля сваёй смерці ператворана жанчына, што ніколі не мела дзяцей праз шальмоўства альбо праклятая людзьмі, таксама персаніфікацыя адпаведнай дзіцячай хваробы. Н., залазячы ў калыску ці пад калыску, не дае дзецям спаць, казыча іх, дакучае, з-за чаго дзіця плача ўсю ноч. Н. дае ссаць свае грудзі, у якіх замест малака атрута, і ў выніку дзіця хварэе, пакутуе і пры незнаходжанні лячэння памірае.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выданне, дапоўненае. — Мінск: Беларусь, 2006. — 500 с.: іл.