Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі (манэты)
Сэрыя памятных манэтаў «Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі» — сэрыя беларускіх юбілейных манэтаў Нацыянальнага банку Беларусі, прысьвечаная жывёлам беларускіх запаведнікаў й нацыянальных паркаў.
Сэрыя распачата срэбранай і медна-нікелевай манэтамі, прысьвечанымі зубру Белавескай пушчы 30 кастрычніка 2001.
Кожны выпуск сэрыі складаецца зь медна-нікелевай манэты наміналам 1 рубель, срэбранай манэты наміналам — 20 рублёў і залатой манэты — 50 рублёў.
На сёньняшні час выбіты наступныя манэты:
- Белавеская пушча. Зубр — 30 кастрычніка 2001, залатая — 18 ліпеня 2006
- Бярэзінскі біясфэрны запаведнік. Бабёр — 25 лістапада 2002, залатая — 18 ліпеня 2006
- Нацыянальны парк «Нарачанскі». Лебедзь–шыпун — 17 ліпеня 2003, залатая — 18 ліпеня 2006
- Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». Чайка–клыгун — 30 сьнежня 2003, залатая — 18 ліпеня 2006
- Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Шэры журавель — 12 кастрычніка 2004, залатая — 18 ліпеня 2006