Нарын (Тарагай[1] па-кыргыску: Нарын, па-ўзбэцку: Norin) — рака ў Кыргызстане і Узбэкістане, пры зьліцьці з ракой Карадар'я ўтварае раку Сырдар'я.

Рака
Нарын
Агульныя зьвесткі
Выток зьліваньне рэк: Кашкасу і Майтар
Вусьце Сырдар’я
Краіны басэйну Кыргыстан, Узбэкістан
Даўжыня 807 км
Плошча басэйну 59 900 км²

Даўжыня 807 км. Плошча басэйну 59100 км². Бярэ пачатак зь ледавікоў Цэнтральнага Цянь-Шаня, цячэ ў міжгорнай даліне, месцамі ў вузкіх цясьнінах. Жыўленьне сьнега-ледавіковае, у вярхоўях ледавіковае-сьнегавае.

Сярэдні расход вады ля Ўчкургану (40 км ад вусьця) 429 м³/с, найбольшы — 2880 м³/с. Паводка ў траўні. Вада з Нарына выкарыстоўваюцца для арашэньня зямель Фэрганскай даліны; з Нарыну бярэ пачатак Вялікі Фэрганскі канал. На рацэ — Учкурганская ГЭС, Тактагульская ГЭС; гарады Нарын, Таш-Кумыр, Учкурган.

  1. ^ Аркуш мапы K-43-XXIV. Маштаб: 1 : 200 000.