Народны банк Паўночнай Македоніі
Народны банк Рэспублікі Паўночнай Македоніі (па-македонску: Народна банка на Република Северна Македонија) — цэнтральны банк Паўночнай Македоніі, заснаваны 19 кастрычніка 1946 году. Асноўнаю мэтаю зьяўляецца падтрымка цэнавай стабільнасьці ў краіне.
Народны банк Рэспублікі Паўночнай Македоніі Народна банка на Република Северна Македонија | |
Будынак нацыянальнага банку | |
Дата ўтварэньня | 1946 |
---|---|
Тып | цэнтральны банк |
Штаб-кватэра | Скоп’е |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Паўночная Македонія |
Сайт | www.nbrm.mk/ |
Функцыі
рэдагавацьНБРПМ выконвае наступныя функцыі:
- стварэньне і вядзеньне грашова-крэдытнай палітыкі;
- рэгуляваньне ліквіднасьць у міжнародных разьліках;
- падтрымка курсу дэнару;
- апрацоўка і кіраваньне валютных рэзэрваў;
- рэгуляваньне сыстэмы аплаты;
- выдача ліцэнзіяў банкам і ашчадным дамам і кантроль банкаў і ашчадных дамоў;
- выдача ліцэнзіяў на аказаньне паслуг па грашовым пераводам і нагляд за дзейнасьцю суб’ектаў, якія аказваюць паслугі па апэратыўнай перадачы грошай у адпаведнасьці з законам;
- выдача дазволу на выкарыстаньне абменных пунктаў і кантроль іх дзейнасьці ў адпаведнасьці з законам;
- эмісіі банкнот і манэтаў;
- выкананьне работ за кошт цэнтральнага ўраду і органаў урадавай адміністрацыі.