Наро́дныя Ґва́рдыі — паўвайсковыя ахоўныя фармаваньні, створаныя ў населеных пунктах Чэхаславаччыны ў сувязі з абвяшчэньнем 25 верасьня 1938 року агульнае мабілізацыі. Выконвалі дапаможныя функцыі пры чэхаславацкай арміі: ахова фабрыкаў, заводаў, мастоў і чыгункаў ад магчымых дывэрсіяў.

На тэрыторыі Падкарпацкае Русі была створаная Краёвая каманда Народных Ґвардыяў ХІІ з цэнтрам у Чынадзіеве, што падпарадкоўвалася цэнтральнаму кіраўніцтву Народных Ґвардыяў у Празе. Ёй падлягалі аддзелы Народнае Ґвардыі ў Сваляве, Сэўлюшы, Хусьце, Буштына, Вялікім Бычкаве, Рахаве ды Ясіні. Для выкананьня ахоўных функцыяў у населеных пунктах рэспублікі з сховаў чэхаславацкае арміі ім перадалі частку лёгкае зброі.

Пасьля Мюнхэнскае канфэрэнцыі 29—30 верасьня 1938 року яны фактычна страцілі сваё вайсковае прызначэньне.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Олександр Пагіря. Карпатська Січ. Військове формування Карпатської України. К.: в-во «Темпора». 2010. — с. 44.