Нарвэская літаратура
Нарвэ́ская літарату́ра — літаратура на нарвэскай мове, альбо напісаная нарвэскімі аўтарамі (на букмоле і нованорвэскай мовах).
Гісторыя нарвэскай літаратуры ўзыходзіць да часоў паганскай эдычнай і скальдычнай паэзіі IX—X стагодзьдзяў. Да найбольш значных помнікаў дахрысьціянскай нарвэскай літаратуры і пісьменнасьці адносяцца рунічныя надпісы на камянёх, напісаныя на старажытнаскандынаўскай мове і якія выкарыстоўваліся ў паганскіх набажэнствах. Найстаражытнейшыя скандынаўскія літаратурныя помнікі «Малодшая Эда» і «Старэйшая Эда» ў роўнай ступені маюць дачыненьне да гісторыі нарвэскай, ісьляндзкай і дацкай літаратуры[1].
У пэрыяд з XIV па XIX стагодзьдзі ў літаратуры Нарвэгіі быў гэтак званы цёмны пэрыяд. Народжаныя ў Нарвэгіі пісьменьнікі, як то Людвіг Гольбэрг, зрабілі ўнёсак у літаратуру Даніі і іншых сумежных краінаў. З праявай нацыяналізму і барацьбы за незалежнасьць у пачатку XIX стагодзьдзя ў нарвэскай літаратуры абазначыўся новы пэрыяд. Драматург Гэнрык Вэргелян зьяўляўся найбольш значнай фігурай гэтага этапу, а працы Гэнрыка Ібсэна дазволілі літаратуры Нарвэгіі заняць годнае месца ў заходнеэўрапейскай літаратуры. У XX стагодзьдзі найбольш значнымі прадстаўнікамі літаратуры Нарвэгіі былі два нобэлеўскіх ляўрэаты — Кнут Гамсун і Сыгрыд Унсэт.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Крымова Н. И. Норвежская литература // Краткая литературная энциклопедия / А.А. Сурков. — М: Советская энциклопеди», 1968. — Т. 5. — С. 330-338. — 975 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Нарвэская літаратура. Nordic FAQ