Нарвэская лясная котка

Нарвэская лясная котка — парода даўгапоўсных котак. Няма адзінага меркаваньня наконт іхняга паходжаньня. Адныя лічаць, што ў XVI стагоддзі ў Нарвэгію прывезлі ангорскіх котак, якія апынуліся на волі і таму крыху зьмянілі выгляд. Іншыя бачаць у нарвэскіх лясных котках нашчадкаў шатляндзкай дзікай коткі Felis silvestris grampia, якую падчас вандровак злавілі вікінгі.

Нарвэская лясная котка
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
ПадклясаTheria
СямействаFelidae
ПадсямействаFelinae
РодFelis
ВідFelis silvestris
ПадвідFelis silvestris catus
Бінамінальная намэнклятура
Felis catus