Напад на Будзёнаўск (1995)

Наезд на Будзёнаўск чачэнскага атраду на чале з Шамілём Басаевым — напад адзьдзелу чачэнскага войска на места Будзёнаўск (Расея, Стаўрапольскі край), дзе былі захоплены закладнікі ў мясцовай лякарні 14—19 чэрвеня 1995 году.

Удзельнікі нападу

рэдагаваць

Чачэнскі адзьдзел складаўся з каля 200 чалавек. Да гэтага дня не вядома, хто быў у ім. Адназначна вядома, што на чале адзьдзелу быў Шаміль Басаеў і Асламбек Абдулхаджыеў. Магчыма ў ім удзельнічалі:

  • Турпал Агарыеў
  • Хункарпаша Ізрапілаў

Былі чуткі, што бралі ўдзел украінскія добраахвотнікі, але большасьць складалі чачэнцы.

Асноўныя падзеі

рэдагаваць

Чачэнскі атрад сагнаў жыхароў места Будзёнаўск у мясцовую лякарню. Агулам было захоплена каля 1600 чалавек. Захопнікі запатрабавалі ад Расеі спыніць вайну з Ічкерыяй і пачаць перамовы з Дж. Дудаевым аб вывадзе войскаў з Чачэніі. 17 чэрвеня пачаўся наступ расейскіх войск на лякарню, было адбіта каля 60 чалавек. Пад ціскам грамадзтва прэм’ер-міністар Расеі Віктар Чарнамырдзін пачаў перамовы з адным з кіраўнікоў адзьдзелу чачэнцаў – Шамілём Басаевым. Гэта быў зорны час Ш. Басаева. Ён першы з чачэнцаў, хто прымусіў расейцаў да перамоваў і дамогся выкананьня сваіх патрабаваньняў. 19 чэрвеня 1995 году расейскія ўлады пад ціскам грамадзтва вымушыныя былі згадзіцца з патрабаваньнямі чачэнцаў. Было аб’яўлена аб перамір’і. Чачэнцы выпусьцілі частку закладнікаў і на аўтобусах, якія прадаставіла расейская ўлада, ад’ехалі ў Чачэнію. Пераезд і бясьпеку пад час пераезду забясьпечвалі дабраахвотнікі. Яны ехалі ў аўтобусах разам з чачэнцамі. Гэта яны рабілі, каб расейскае войска не напала на чачэнскі адзьдзел пад час вяртаньня ў Чачэнію.

У выніку падзеяў у Будзёнаўску было забіта 129 чалавек, 415 паранена.

Падрыхтоўка да нападу

рэдагаваць

У сьнежні 1994 году пачалася Першая расейска-чачэнская вайна. Да сярэдзіны 1995 году амаль уся Чачэнія была захоплена расейскім войскам.

Сярод некаторых прыхільнікаў незалежнасьці Чачэніі (сярод іх быў Шаміль Басаеў) узьнікла задума нападу на расейскае паселішча й захопу там закладнікаў, пасьля чаго чачэнскія паўстанцы хацелі прымусіць расейскія ўлады пад пагрозай сьмерці закладнікаў вывесьці расейскія войскі з Чачэніі.

Ноччу 14 чэрвеня 1995 году каля 200 чалавек на трох машынах Камаз і машыне ВАЗ-2106, якая была перароблена пад машыну міліцыі, выехалі праз Дагестан у Стаўрапольскі край. Паводле словаў Шаміля Басева, яны хацелі ехаць у Маскву, але каля Будзёнаўску іх затрымалі двое супрацоўнікаў ДАІ. Яны сказалі чачэнскаму адзьдзелу ехаць у Будзёнаўск, каб разабрацца хто яны такія. У Будзёнаўску чачэнцы растралялі гэтых двух даішнікаў. Потым напалі на мясцовы РАУС міліцыі. Гэты напад на РАУС цягнуўся каля 15 хвілін.

Затым па ўсім месьце ішоў захоп закладнікаў і забойствы супрацоўнікаў міліцыі. Усіх закладнікаў заганялі ў мясцовую лякарню. У ёй замінавалі падвалы.

17 чэрвеня 1995 году расейскія ўлады не давалі магчымасьці выйсьці ў прамы этэр расейскіх каналаў. Гэта рабілася для таго, каб чачэнцы не маглі выказваць сваю думку. Адначасова раніцай а 5 гадзіне 17 чэрвеня 1995 году пачаўся наступ расейскіх атрадаў на лякарню для адбіцьця закладнікаў. Чачэнцы адбілі наступ, але ўсё ж такі расейцы адбілі 60 чалавек. У расейскіх уладаў пачалася гістэрыка. Пасьля няўдалага нападу расейцаў прэм’ер-міністар Віктар Чарнамырдзін пачаў перамовы з Шамілём Басаевым. У выніку перамоваў расейцы пагадзіліся на перамір’е й адпусьціць чачэнцаў. Чачэнцы за гэта выпусьцілі закладнікаў і ад’ехалі ў Чачэнію. Разам зь імі паехалі дабраахвотнікі (123 чалавекі былі колішнія закладнікі), журналісты й прадстаўнікі расейскіх уладаў (супрацоўнікі Будзёнаўску й Стаўрапольскага краю).

Наступствы нападу на Будзёнаўск

рэдагаваць

Пасьля прыезду ў Чачэнію атраду, расейскія ўлады адмянілі перамір’е й пачалі йзноў вайну. Насамрэч напад на Будзёнаўск нічога нядаў чачэнцам. Але спробы прымусіць Расею да выкананьня сваіх жаданьняў былі й пазьней, напрыклад у Кізьляры.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць