Нанду, амэрыканскія страўсы (Rheidae) — сямейства бескілявых птушак.

Нанду
RheaamericanaHahn.JPG
Звычайны нанду
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі
Атрад Нандупадобныя
Сямейства Нанду
Бінамінальная намэнклятура
Rheidae

Вядомы зь верхняга пліяцэну (каля 2—7 млн гадоў назад). 1 род, 2 віды: нанду паўночны, або звычайны (Rhea americana), і нанду даўгадзюбы, або дарвінаў (Rhea pennata). Пашыраны ў стэпах і паўпустынях Паўднёвай Амэрыкі. Трымаюцца групамі.

Вышыня да 170 см, маса да 50 кг. Апярэньне бураватае, шэрае. Крылы разьвітыя, але няздатныя да палёту. Ногі трохпальцыя. Добра бегаюць і плаваюць, кормяцца расьлінамі, малюскамі, чарвямі, яшчаркамі.

Палігамы. Некалькі самак (3—8) адкладваюць яйцы ў адно гняздо (да 30 яек); наседжвае самец.