Наміб (па-партугальску: Namіbe, па-ангельску: Namіb) — прахалодная прыбярэжная пустыня ў паўднёва-заходняй частцы Афрыкі. Назва пустыні адбываецца з мовы карэннай народнасьці нама. Плошча Наміб складае звыш 100 000 км². Пустыня распасьціраецца на 1900 км уздоўж узьбярэжжа Атлянтычнага акіяна ад горада Намібіі ў Анголе, праз усю Намібію (якая атрымала ад пустыні сваю назву) да вусьця ракі Аліфантс ў Капскай правінцыі ПАР. Ад акіяна яна сыходзіць углыб кантынэнта на адлегласьць ад 50 да 160 км да падножжа ўнутракантынэнтальнага плято, на поўдні яна злучаецца з паўднёва-заходняй часткай Калахары.

Наміб

Назва «Наміб» на мове народнасьці нама азначае «месца, дзе нічога няма». Пустыня Наміб надзвычай сухая (толькі 10-13 мм ападкаў у год) і, за выключэньнем некалькіх прыбярэжных гарадоў, практычна незаселеная.

Пустыня ўключаная ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Намібсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Namib (анг.) Britannica.com