Навум Цыпіс
Наву́м Фро́імавіч Цы́піс (6 траўня 1935, Казятын, Віньніцкая вобласьць — 2014, Брэмэн, Нямеччына) — беларускі пісьменьнік і журналіст.
Навум Цыпіс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Навум Фроімавіч Цыпіс |
Нарадзіўся | 6 траўня 1935 Казятын, Віньніцкая вобласьць |
Памёр | 2014 Брэмэн, Нямеччына |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Мовы | беларуская, расейская |
Творы на сайце Knihi.com |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў Курскі пэдагагічны інстытут (1960). Жыў у Менску, выкладаў у прафтэхвучэльні (1961-88), быў супрацоўнікам бюлетэню «За бясьпеку руху» (1988-90). Быў сябрам Саюза беларускіх пісьменьнікаў (1994) і Беларускага ПЭН-цэнтру. Пісаў на беларускай і расейскай мовах.
Апошнія дзесяцігодзьдзі жыў у Нямеччыне.
Творы
рэдагавацьДрукавацца пачаў у 1960-х.
Аўтар кніг «Приговор» (1976), «Где-то есть город» (1979), «Старые дороги» (1984), «Неба Марка Галая», «Балканская рама» (1988), «Иду и возвращаюсь» (2003), «Приближение» (2007).
Літаратура
рэдагаваць- Цыпіс Н. Палёт да зямлі [Пра творчасць пісьменніка-фантаста У.Шыціка] // Маладосць. Мінск. 1989. № 9. С. 168—173.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Літаратурная аўтабіяграфія (рас.)