Навум Мейман
Навум Ната́навіч Мейман (1911, Баранавічы, Менская губэрня — 2001, Ізраіль) — савецкі матэматык, фізык, актывіст жыдоўскага адмоўніцкага руху. Доктар фізыка-матэматычных навук (1937). Прафэсар.
Біяграфія
рэдагавацьУ 1932 годзе скончыў Казанскі ўнівэрсытэт. Праз тое, што быў сынам буйнога лесапрамыслоўца, доўгі час ня мог патрапіць у асьпірантуру. Яго посьпехі аднак былі такія высокія, што адразу па сканчэньні асьпэрантуры, ва ўзросьце 26 гадоў, абараніў доктарскую дысэртацыю. З 1939 году — прафэсар матэматыкі Казанскага ўнівэрсытэту. Вучань Мікалая Чабатарова. Па Другой сусьветнай вайне пераехаў у Маскву, працаваў ў Інстытуце тэарэтычных навук і экспэрэмэнтальнай фізыкі АН СССР. У 1953 годзе — ляўрат Сталінскай прэміі па тэарэтычнай фізыцы. Прычыніўся да матэматычнага боку ў стварэньні атамнай зброі. У 1968 годзе прымаў удзел у кампаніі лістоў па справе Аляксандра Гінзбурга, Юрыя Галанскова. З 1971 году на пэнсіі, пасьля чаго падаў дакумэнты на выезд у Ізраіль. У 1975 годзе яму адмовілі «зь меркаваньняў сакрэтнасьці». З 1977 году — сябар Маскоўскай хэльсынскай групы (МХГ). Падпісаў больш за 100 дакумантаў. Дзякуючы яму ў 1979 годзе зьявіўся дакумант № 112 «Дыскрымінацыя жыдоў пры паступленьні ва ўнівэрсытэты». Сумячшаў працу ў МХГ зь дзейнасьцю ў жыдоўскім эміграцыйным руху. Прымаў удзел ў сэмінары фізыкаў-адмоўнікаў, пісаў артыкулы пра Бабі Яр, у якім ўлады не дазвалялі адчыніць манумэнт загінулым ад нацыстаў жыдам. За сваю дзейнасьць яго неаднаразова арыштоўвалі, праводзілі ператрусы, адключалі тэлефон, выклікалі на допытыт Некалькі гадоў замагаўся за права яго жонкі Іны Мейман-Кітроўскай лячыцца за мяжой. Яна сканала ў лютым 1987 году ў Вашынгтоне. Мейману не дазволілі прыняць удзел у пахаваньні. У 1988 годзе Мейман рэпатрыяваўя ў Ізраіль, дзе быў абраны ганаровым прафэсарам Тэль-Авіўскага ўнівэрсытэту. Дачка Вольга Плам жыве ў Боўлдары (Каларада).
Літаратура
рэдагаваць- Д. В. Аносов, В. Л. Гинзбург, А. Б. Жижченко, М. И. Монастырский, С. П. Новиков, Я. Г. Синай, М. А. Соловьев. Наум Натанович Мейман (некролог) // Успехи математических наук. — 2002. — Т. 57. — № 2. — С. 179—184.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- SOVIET HUMAN RIGHTS BATTLE: ONLY ISOLATED VOICES REMAIN, NY Times
- INNA MEIMAN, EMIGRE, DIES AT 53, NY Times
- OLD AND ALONE, SOVIET DISSIDENT LOOKS TO EXIT, NY Times
- Маскоўская Хэльсынская Група. Мейман Навум Натанавіч (рас.)
- Сьпіс прац Меймана(недаступная спасылка)