Міхаіл Шумаў

беларускі літаратар

Міхаіл Ёсіфавіч Шумаў (Шульман) (17 кастрычніка 1923, Магілёў) — беларускі пісьменьнік.

Міхаіл Шумаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1923(1923-10-17) (101 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і служачых. Скончыў ў 1940 годзе сярэднюю школу. Вучобу на літаратурным факультэце Магілёўскага пэдінстытуту перапыніла вайна. Добраахвотна ўступіў у камсамольскі зьнішчальны батальён, які прымаў удзел у абароне Магілёву. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах. Пасьля цяжкага раненьня ў 1943 годзе дэмабілізаваны. У 1944—1945 гг. працаваў мантажнікам і кантрольным майстрам на заводзе «Кінап» у Самаркандзе.

У 1945 годзе вярнуўся ў Магілёў, завочна закончыў пэдінстытут (1949). Працаваў выкладчыкам расейскай і беларускай моваў у Магілёўскай культасьветвучэльні і сярэдніх школах.

У 1994 годзе зьехаў у ЗША.

Творчасьць

рэдагаваць

Літаратурную працу пачаў у 1959 годзе. Першую аповесьць «Жизнь зовет» (1960) надрукаваў у часопісе «Нёман». Сябра СП СССР з 1967 году.

У цыкле аповесьцей і раманаў пісаў пра лёс свайго пакаленьня, маладосьць якога прыпала на цяжкія 1930-я, ваенныя і пасьляваенныя гады: «Печеные яблоки», раман-трылёгія «Придет и твое время», "Хроника улицы Грушевской ", «Вечная дорога» і інш. Зрабіў літаратурны запіс успамінаў партызан З.Хаўранковай «Шесть сестер» (1971), Н.Храпко, Ф.Папова «По зову сердца» (1982).

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, мэдалямі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускія пісьменьнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 388—389.
  • Ножников, Н. Наш человек в Нью-Йорке / Николай Ножников // Веснік Магілёва. — 2008. — 31 октября. — С. 7.
  • Рудковский, Н. Жизнь как захватывающая повесть / Николай Рудковский // Магілёўскія ведамасці. — 2008. — 18 кастрычніка. — С. 3.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Шумаў на сайце магілёўскай бібліятэкі