Міхаіл Чыяўрэлі
Міхаіл Эдышэравіч Чыяўрэлі (па-грузінску: მიხეილ ჭიაურელი; 6 лютага [ст. ст. 25 студзеня] 1894, Тыфліс, Расейская імпэрыя — 31 кастрычніка 1974, Тбілісі) — грузінскі кінаактор, рэжысэр тэатру, кіно, мультыплікацыі, мастак-мультыплікатар, сцэнарыст, скульптар, пэдагог; народны артыст СССР (1948). Ляўрэат пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1943, 1946, 1947, 1950).
Міхаіл Чыяўрэлі | |
Дата нараджэньня | 25 студзеня (6 лютага) 1894[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 31 кастрычніка 1974[2] (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, сцэнарыст, актор, палітык, тэатральны рэжысэр, маляр, мастак-мультыплікатар, сцэнограф, пэдагог, скульптар |
Месца працы | |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0157102 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1921 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі Тэатру рэвалюцыйнай сатыры пры Грузінскім аддзяленьні РОСТ. З 1922 па 1924 год жыў у Нямеччыне, дзе займаўся ў скульптурных майстэрнях, пасьля чаго з 1924 па 1926 гады працаваў як скульптар у Тыфлісе (аўтар першай скульптуры У. Леніна ў Грузіі).
З 1926 па 1928 год — актор і рэжысэр «Рабочага тэатру», «Чырвонага тэатру» пры Пралеткульце. З 1926 па 1941 год — рэжысэр і мастацкі кіраўнік арганізаванага ім у 1934 годзе сумесна з Давідам Дзнэладзэ Грузінскага тэатру музычнай камэдыі імя В. Абашыдзэ на базе перасоўнага музычна-драматычнага тэатру «Кааптэатар», які існаваў з 1926 году.
З 1928 году — рэжысэр трэсту АТ «Дзяржкінапрам Грузіі» (з 1938 — Тбіліская кінастудыя, цяпер — «Грузія-фільм»), з 1940 году — мастацкі кіраўнік гэтай студыі. У 1946—1955 гадах — рэжысэр кінастудыі «Масфільм», у 1955—1957 гадах — Сьвярдлоўскай кінастудыі. Выкладаў у кінаакторскай школе пры Тбіліскай кінастудыі, у 1950—1960 гадах — пэдагог УДІКа (Масква) (з 1951 — прафэсар).
Сябра УКП(б) з 1940 году. Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1-3 скліканьняў (1937—1954). Памёр 31 кастрычніка 1974 году на 81-м годзе жыцьця ў Тбілісі. Пахаваны ў Пантэоне дзеячаў грузінскай культуры на гары Мтацміндзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б в Чиаурели Михаил Эдишерович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2