Міхаіл Марфін

расейскі тэлевядоўца, сцэнарыст

Міхаі́л Наву́мавіч Ма́рфін (па-расейску: Михаил Наумович Марфин; нар. 14 верасьня 1958, Масква, РСФСР, СССР) — расейскі тэлевядоўца і сцэнарыст.

Міхаіл Марфін
Михаил Марфин
Імя пры нараджэньні Міхаіл Навумавіч Марфін
Дата нараджэньня 14 верасьня 1958 (66 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг СССР Масква, РСФСР
Грамадзянства Сьцяг СССР СССРСьцяг Расеі Расея
Месца вучобы
Занятак тэлевядоўца, сцэнарыст, сьпявак
IMDb ID nm4977111

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў музычную школу імя Ісака Дунаеўскага[1], факультэт прамысловай экалёгіі Маскоўскага хіміка-тэхналягічнага інстытуту імя Мендзялеева, Унівэрсытэт марксізма-ленінізма, факультэт журналістыкі, стаў кандыдатам тэхнічных навук.

Гуляў у КВК, быў капітанам каманды МХТІ. Пісаў сцэнары для КВК. Быў рэдактарам Найвышэйшай лігі ў 1992—2004 роках.

Вёў перадачу «Шчасьлівы выпадак», напісаў сцэнары для 500 тэлевізыйных перадачаў і некалькіх сэрыялаў[2].

З 2013 вядзе на беларускім тэлеканале «СТБ» перадачу «Разумней не прыдумаеш» (рас. Умнее не придумаешь).

Грае на гітары і сьпявае. Станавіўся ляўрэатам раённых конкурсаў бардаўскай песьні[1].

Фільмаграфія

рэдагаваць

Сцэнарыст

рэдагаваць

Бібліяграфія

рэдагаваць

Разам з Андрэем Чывурыным:

  • «Што такое КВК»[3]
  • «Мы пачыналі КВК»[4]