Міхаіл Барздыка
Міхаіл Фёдаравіч Барздыка (нар. 14 студзеня 1944, в. Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі графік.
Дата нараджэньня | 14 студзеня 1944 (80 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць |
Месца вучобы | |
Занятак | графіка |
Месца працы |
Скончыў Менскі мастацкі інстытут (1973), выкладаў у ім. 3 1975 г. супрацоўнічаў зь беларускімі выдавецтвамі. Творчасьць адметная спалучэньнем філязофскага разуменьня жыцьця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Мэтамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.). Яго творы адзначаныя срэбраным мэдалём на 22-м міжнародным салёне ў Бэльгіі (1992) і залатым мэдалём Эўрапейскай AM [акадэміі мастацтваў] (1993). Многія творы прысвечаны Плешчаніцам і Лагойскаму раёну.
У 2001 годзе праілюстраваў выданьне кнігі «Сымон-музыка» Я. Коласа[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 341-342