Міхась Клебановіч
Міхась Клебановіч (нар. 14 сакавіка 1934, Грэск) — беларускі літаратар і журналіст.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСканчыў аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта ў (1957) року. Працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачаньні. У 1967 року пераведзены ў галоўную рэдакцыю па вытворчасьці тэлевізійных фільмаў, у 1972 року прызначаны сябрам рэдакцыйна-сцэнарнае калегіі гэтай рэдакцыі. З 1977 року — галоўны рэдактар сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачаньня. Сябра СП СССР з 1981 року. Заслужаны работнік культуры Беларускае ССР (1985). Празаічныя творы пачаў пісаць у канцы 60-х рокаў. У 1971 року часопіс «Полымя» зьмясьціў першую падборку апавяданьняў. Аўтар кнігі апавяданьняў і аповесьцяў «Ранішняе сонца» (1981). Асноўная творчая праца зьвязаная з тэлебачаньнем. У 1960 року пастаўлена п’еса «Аплявуха». Зьнята некалькі дакумэнтальных фільмаў. Тэлефільм «Размова пра зямлю» (пастаўлены ў 1971) адзначаны прызам на III Усесаюзным фэстывалі.
Кнігі
рэдагавацьЗьяўляецца аўтарам наступных кнігаў:
- «Ранішняе сонца» (1981)