Міхал Абуховіч

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абуховіч.

Міхал Абухо́віч (па-польску: Michał Obuchowicz, каля 17601818) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, апошні кашталян менскі ў 1792—1793.

Міхал Абуховіч
POL COA Jasieńczyk.svg
Герб уласны «Ясеньчык зьменены»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1760
Памёр 1818(1818)
Род Абуховічы
Бацькі Юзэф Абуховіч
Францішка Гюнтэр (Günther)
Жонка Францішка Жэвуская гербу «Крыўда»
Дзеці Фабіяна
Соф’я

З роду Абуховічаў гербу ўласнага «Ясеньчык зьменены», сын Юзэфа Абуховіча, падваяводы наваградзкага, і Францішкі Гюнтэр (Günther).

Міхал Абуховіч ажаніўся з Францішкай, дачкой Станіслава Фердынанда Бэйда-Жэвускага гербу «Крыўда» і княжны Кацярыны Караліны Радзівіл (дачкі Міхала Казімера Радзівіла). Меў зь ёй дзьве дачкі, Фабіяну й Соф’ю, якія выйшлі за муж за Караля і Станіслава Гутэн-Чапскіх.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908