Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр — адзін з найстаражытнейшых манастыроў у Кіеве. Пабудаваны ў 1108—1113 гадах унукам Яраслава Мудрага кіеўскім князям Сьвятаполкам Ізяславічам пры Міхайлаўскім Залатаверхім саборы.
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр | |
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр | |
Інфармацыя пра | |
---|---|
Поўная назва | укр. Михайлівський Золотоверхий монастир |
Канфэсія | праваслаўе |
Заснаваны | 1108 |
Людзі | |
Заснавальнік(і) | кіеўскі князь Сьвятополк II Ізяславіч |
Месцазнаходжаньне | |
Разьмяшчэньне | Украіна |
Каардынаты | 50°27′20″ пн. ш. 30°31′22″ у. д. / 50.45556° пн. ш. 30.52278° у. д.Каардынаты: 50°27′20″ пн. ш. 30°31′22″ у. д. / 50.45556° пн. ш. 30.52278° у. д. |
Парэшткі | 1934—1999 |
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр |
Крыжова-купальны шасьціслуповы храм з трыма нэфамі і адным пазалочаным купалам. У пачатку 20 стагодзьдзя храм — 7-купальны. Міхайлаўскі Залатаверхі сабор быў пабудаваны з каменя і цэглы-плінфы на вапнава-цамэнтнай рошчыне тэхнікай «зьмешанага муру». Муры сабору ўпрыгожвалі мазаікі і фрэскі. Быў адным з найбуйнейшых манастыроў Старажытнага Кіеву.
На тэрыторыі манастыра знаходзіцца Кіеўская праваслаўная багаслоўская акадэмія і храм Сьвятога апостала і эвангеліста Яна Багаслова.
У 1934—1936 гадах савецкая ўлада праводзіла працы па зносе храму. У 1937 годзе рэшткі муроў былі зьнішчаныя выбухам.
У 1997—1998 гг. адбывалася аднаўленьне храму. Афіцыйна ён быў адкрыты 30 траўня 1999 году.
Літаратура
рэдагаваць- Науковий збірник, присвячений 900-літтю Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря. — К., 2008.
- «Історія Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря», К, «Грані-Т», 2007.
- Дегтярьов М. Г., Реутов А. В. Михайлівський Золотоверхий монастир — 2. вид., стереотип. — К. : Техніка, 1999. — 159 с. ISBN 966-575-047-X