Мітэльшпі́ль (ад ням. Mittelspiel — сярэдзіна гульні) — адна са стадыяў шахматнае партыі, якая пачынаецца пасьля дэбюту. На гэтай стадыі, як правіла, разьвіваюцца асноўныя падзеі шахматнай гульні — атака і абарона, пазыцыйнае манэўраваньне фігураў, камбінацыі і ахвяры. Характарызуецца вялікай колькасьцю фігураў і разнастайнасьцю плянаў гульні.

Стратэгія ў мітэльшпілі

рэдагаваць

Барацьба за цэнтар

рэдагаваць

Цэнтрам на шахматнай дошцы называюць квадрат d4-e4-d5-e5. Шматвекавы вопыт паказвае, што гулец, які заняў і кантралюе яго, мае адчувальную пазыцыйную перавагу.

  • Гулец, які заняў цэнтар, звычайна кантралюе большую частку дошкі. Ягоныя фігуры вольныя, маюць разнастайныя магчымасьці для манэўраваньня, не замінаюць адна адной. У той час як фігуры супраціўніка зазвычай сьціснутыя, перашкаджаюць і блякуюць адна адну.
  • Любая фігура, надзейна замацаваная ў цэнтры, часта пагражае адразу некалькім фігурам альбо патэнцыйнымі атакамі на пазыцыі супраціўніка. Акрамя таго, яна станае сур’ёзнай падмогай пры флангавай атацы, паколкьі можа хутка перамясьціцца як на адзін, так і на іншы бок дошкі.

У сувязі з такой істотнасьцю цэнтру рэкамэндавана ўжо ў дэбюце, з самых першых крокаў, прыступаць да барацьбы за цэнтар. Яна можа складацца зь некалькіх элемэнтаў:

  • Вылучэньне наперад цэнтральных латнікаў (d і e) і заняцьце імі цэнтру. Супраціўнік таксама можа абраць аналягічную стратэгію, а можа імкнуцца падарваць заняты цэнтар латнікамі c і f.
  • Разьвіцьцё вершнікаў на c3 і f3 (для чорных — на c6 і f6), так што яны адразу трымаюць цэнтральных вершнікаў супраціўніка пад пагрозай узяцьця.
  • Разьмен цэнтральных латнікаў і займаньне цэнтральных клетак сваімі фігурамі, абароненымі латнікамі c і f.

Барацьба за адкрытыя лініі

рэдагаваць

Адкрытыя лініі — гэта вэртыкалі, вольныя ад латнікаў. Адкрытая лінія зьяўляецца вельмі зручнай дарогай для ладзьдзяў і візыру ў варожы тыл і далейшага падрыву пазыцыі супраціўніка знутры.

Для атрыманьня кантролю над якой-небудзь адкрытай лініяй часта выкарыстоўваюцца наступныя прыёмы:

  • Здвойваньне ладзьдзяў па вэртыкалі, часта з падстрахаваньнем візыра. Пасьля ходу ладзьдзёй углыб пазыцыі супраціўніка і аднаго-двух разьменаў апошняя цяжкая фігура застаецца ў тыле супраціўніка.
  • Заняцьце паўадкрытай лініі, разьвіцьцё цяжкіх фігураў з чарговым падрывам латніка альбо фігуры супраціўніка.

Стварэньне ў суперніка слабасьцяў

рэдагаваць

Пазыцыйныя слабасьці ў супраціўніка ствараюцца ня з мэтаю непасрэднай матэрыяльнай выгоды, а з разьлікам на позьні мітэльшпіль і эндшпіль. Найчасьцей сустракаюцца слабасьці латнікавай структуры, у прыватнасьці, здвоеныя і ізаляваныя латнікі, а таксама адсталыя і заблякаваныя. Іхняя слабасьць заключаная ў тым, што такія латнікі знаходзяцца пад агнём фігураў супраціўніка, але ня могуць быць абароненыя іншымі латнікамі, таму на іхнюю абарону даводзіцца выдаткоўваць фігуры. Гэтыя слабасьці напоўніцу праяўляюцца ў эндшпілі, калі гульня ў асноўным вядзецца каралямі і лёгкімі фігурамі.

Атака на караля

рэдагаваць

Неадкладная атака фігурамі на караля супраціўніка ў мітэльшпілі можа стаць удалаю толькі ў выключных выпадках (напрыклад, калі ў дэбюце атрымалася здабыць істотную перавагу ў разьвіцьці, дзякуючы чаму можна стварыць вырашальную перавагу ў сілах, або зруйнаванае латнікавае прыкрыцьцё варожага караля, што дазваляе фігурам пранікнуць да каралеўскай «схованкі»). Фігурная атака можа выявіцца ўдалай таксама ў тым выпадку, калі ў дэбюце заваяваная вялікая перавага ў прасторы, што дазваляе хутка перагрупаваць сілы на каралеўскі флянг дзеля стварэньня перавагі ў сілах.

У шэрагу дэбютаў (варыянт дракону ў сыцылійскай, атака Зэміша ў стараіндыйскай абаронах), дзе паўстаюць пазыцыі з рознафлянгавымі ракіраваньнямі, тыповы спосаб атакі — латнікавы штурм каралеўскае «схованкі» з мэтаю яе зруйнаваньня. У такіх вострых пазыцыях зазвичай посьпеху дасягае той шахматыст, які здолее першы зьнішчыць прыкрыцьцё варожага караля, стварыўшы яму пагрозы ад фігураў; пры гэтым нават невялікае паслабленьне пазыцыі ракіраваньня гульца можа спрычыніцца да паразы ў партыі. Латнікавы штурм можа выкарыстоўвацца і пры аднафлянгавых ракіраваньнях, калі для гэтага існуюць перадумовы і раскрыцьцё пазыцыі ўласнага караля ня можа быць выкарыстана для арганізацыі контаратакі супраціўнікам.

Тактычная гульня

рэдагаваць

У мітэльшпілі сілы бакоў уступаюць у наўпроставы кантакт, пагражаючы адна адной. Пачынаюцца разьмены, ўзаемнае зьнішчэньне фігураў і латнікаў. Пры гэтым абодва бакі намагаюцца зьберагчы матэрыяльную раўнавагу. Але вартасьць фігураў і латнікаў у мітэльшпілі адносная ды залежыць ад ступені іхняга ўдзелу ў гульні. Пад час тактычных апэрацыяў часта карыстаюцца часовымі ахвярамі дзеля дасягненьня лякальнае мэты, пазьней намагаючыся вярнуць ахвяраваны матэрыял. Калі ахвяра прызначаная для атрыманьня пазыцыйнае перавагі, але не разьлічаная на хуткае вяртаньне матэрыяльнае роўнасьці, то такія ахвяры называюцца пазыцыйнымі. Эфэктыўнымі тактычнымі прыёмамі, што дазваляюць дасягнуць матэрыяльнай перавагі, ёсьць падвойны ды камбінаваны напады.

Літаратура

рэдагаваць
  • Шахматы: Энцыкляпэдычны слоўнік = Шахматы: Энциклопедический словарь / Гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Сов. энциклопедия, 1990. — 621 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць