Місаіл — праваслаўны мітрапаліт кіеўскі.

Верагодна, паходзіў з малавядомага роду князёў Пеструцкіх ці Пестручаў. Незадоўга да 1454 году заняў смаленскую япіскапскую катэдру. У 1454 годзе разам з братам Міхаілам фундаваў манастыр Сьвятой Тройцы ў Чарэі. У 1456 годзе вярнуў з Масквы ў Смаленск ікону Маці Боскай Адзігітрыі Смаленскай. Спачатку выступіў супраць прыхільнага уніі мітрапаліта Грыгорыя Балгарына, але пазьней разам зь іншымі япіскапамі падтрымаў ідэю уніі. Каля 1475 году быў абраны кіеўскім мітрапалітам («елект на митрополию киевского престола и всея Руси»), але яго кандыдатура не была зацьверджаная канстантынопальскім патрыярхам, таму Місаіл традыцыйна лічыцца некананічным мітрапалітам. Магчыма, у 1476 годзе Місаіл арганізаваў зварот часткі праваслаўных герархаў і цывільных да папы Сыкста IV (так званую «эпістолію» Місаіла), тэкст якога на пачатку XVII стагодзьдзя выкарыстоўваў для прапаганды уніі мітрапаліт Іпаці Пацей, але аўтэнтычнасьць «эпістоліі» ці яе значнай часткі абгрунтавана аспрэчвалася многімі дасьледнікамі. Кіраваў мітраполіяй з Наваградку. Апошнія зьвесткі пра Місаіла датуюцца 1480 годам, калі ён, імаверна, і памёр.

Літаратура

рэдагаваць
  • Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
  • Завитневич В.З. Палинодия Захарии Копыстенского и её место в истории Западно-Русской полемики 16 и 17 вв. Варшава, 1883. сс. 156, 188—195.
  • Архив Юго-Западной России, издаваемый комиссиею для разбора древних актов. Ч. I, Т. VII. Киев, 1887. сс. 199—231.
  • Митр. Макарий [Булгаков]. История русской церкви. Т. IX, кн. IV. История западно-русской или литовской митрополии. СПб., 1900.
  • Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць