Мінідаг Багаты (вал. Mynyddog Mwynfawr, таксама Mynydawc[1] або Mynyddawg[2]; 550 — VII ст.) — кароль Дзін Эйдзіну (сучаснага Эдынбургу) у VI—VII стагодзьдзях.

Мінідаг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 550
Памёр каля 600

Біяграфія

рэдагаваць

Упамінаецца ў паэме Гадодзін. Сын Ісгірана, унук Мерыдаўна. Аб'яднаў пад сваім начальствам брытаў поўначы перад агульнай небясьпекай з боку саксам, што нападалі на землі кельцкай Брытаніі[3]. У кааліцыю ўвайшлі яго брат Кінан зь Дзін Эйдзіну, Каледаг з Гадодзіну ды іншыя. Брыты змаглі сабраць каля 300 чалавек, у той час як саксонскае войска налічвала некалькі тысячаў ваяроў. У бітве пад Катраеце брыты змаглі разьбіць саксаў і зьвярнуць іх ва ўцёкі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Ashley M. British Monarchs: The Complete Genealogy, Gazetteer, and Biographical Encyclopedia of the Kings & Queens of Britain. — London, 1998. P. 97, 107.
  2. ^ The Bulletin of the Board of Celtic Studies. Vol. 37, 1990. P. 111—113.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 174.