Міляцка — рака ў Босьніі і Герцагавіне, якая працякае праз сталіцу Сараева. Даўжыня — 35,9 км. Рака бярэ пачатак у мястэчку Пале, некалькі кілямэтраў на ўсход ад Сараева. Ток ракі праходзіць з усходу на захад. Уліваецца ў раку Босну.

Міляцка ў Сараеве

Міляцка вядомая спэцыфічным пахам і рудым колерам вады. На рацэ пабудавана больш за дзесяць мастоў. Адзін з найвядомейшых мастоў — Эйфэлевы мост, архітэктарам якога быў Густаў Эйфэль, які пабудаваў і Эйфэлеву вежу ў Парыжы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Міляцкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў