Мікель Огар

дацкі хакеіст

Мікель Огар (па-дацку: Mikkel Aagaard; нар. 18 кастрычніка 1995 году) — дацкі хакеіст, цэнтральны нападнік швэдзкага клюбу «Мода».

Мікель Огар
Рост 184 см[1]
Вага 81 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1995(1995-10-18)[3] (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Мода
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2013 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу «Фрэдэрыксгаўн Ўайт Гокс». Пасьля дэбютнага сэзону на радзіме пераехаў у Канаду, дзе абараняў колеры клюбу «Ніягара Айсдогс» і «Садбэры Ўулвз». 5 кастрычніка 2016 году склаў працоўную ўгоду з клюбам «Стоктан Гіт» з Амэрыканскай хакейнай лігі.

Як вольны агент Огар пастанавіў сабе працягнуць выступы ў АХЛ, прыяднаўшыся да «Спрынгфілд Тандэрбэрдс», склаўшы 4 кастрычніка 2017 году кантракт на сэзон 2017—2018 гадоў[4]. Датчанін згуляў у 23 гульнях за «Спрынгфілд», перш чым ён далучыўся да клюбу «Манчэстэр Монаркс». Пасьля сэзон правёў у студэнцкім хакеі, вярнуўшыся пазьней у Эўропу. Гулец спачатку абараняў колеры нямецкага «Грызьліс Вольфсбург»[5], а потым склаў двухгадовы кантракт з швэдзкім клюбам «Мода»[6]. Працягнуўшы пасьля выступы за каманду і прабіўшыся ў Швэдзкую хакейную лігу.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць