Мікашэвіцкі гарадзкі савет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Мікашэ́віцкі гарадзкі́ савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — места Мікашэвічы.
Гісторыя
рэдагаваць12 кастрычніка 1940 году створаны Мікашэвіцкі сельсавет у складзе Ленінскага раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лунінецкага раёну.
27 чэрвеня 1961 году сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет. 25 жніўня 2005 году пасялковы савет рэарганізаваны ў гарадзкі.
10 сакавіка 2017 году вёскі Ваган, Вільча, Града, Запросьсе, Моршчынавічы, Пясчанікі, Сітніца перададзеныя зь Мікашэвіцкага гарадзкога савету ў склад Сінкевіцкага сельсавету[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 204, 241