Мікалай Трафімавіч Чадовіч (29 кастрычніка 1948, гп. Чырвоная Слабада, Чырвонаслабодзкі раён, Бабруйская вобласьць, БССР — 21 студзеня 2011, Менск, Беларусь) — пісьменьнік-фантаст.

Біяграфія

рэдагаваць

У 1968 г. скончыў Менскі тэхнікум сувязі, у 1979 г. завочна закончыў Маскоўскі інстытут сувязі. У 1970—1990 гг. працаваў брыгадзірам ў тралейбусным дэпо ў Менску, у 1990—1998 гг. начальнікам транспартнага аддзелу і рэдактарам менскага выдавецтва «Эрыдан». Пісаў на расейскай мове.

Першая фантастычная публікацыя, аповяд «Нарушитель» (1983) у газэце «Знамя юности», які быў напісаны ў суаўтарстве зь Юрыем Брайдэрам з Койданава і паклаў пачатак доўгаму і плённаму супрацоўніцтву гэтых пісьменьнікаў. У канцы 1980-х гадоў творчы дуэт Чадовіча і Брайдэра высунуўся ў першыя шэрагі маладога пакаленьня савецкай расейскамоўнай фантастыкі.

Ляўрэат жанравай прэміі «Меч Руматы» (1999), Дзяржаўнай прэміі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (за раман «Стрэлы Пяруна»).

Літаратура

рэдагаваць
  • Сон Брайдера рождает Чадович… // Шалтай-Болтай. Волгоград. № 4. 2004. С. 124.