Мікалай Сьпірыдзенка
Мікалай Кузьміч Спірыдзенка (12 студзеня 1917 (стары стыль - 30.12.1916), вёска Беразуга, Гарадоцкі павет, цяпер Шумілінскі раён — 27 сьнежня 1980, Масква) — беларускі вайсковец у Савецкім войску. Герой Савецкага Саюзу (1945), генэрал-маёр (1961).
Мікалай Сьпірыдзенка | |
Дата нараджэньня | 12 студзеня 1917 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 27 сьнежня 1980 (63 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | настаўнік |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Віцебскі аэраклюб (1937), Барысаглебскую вайсковую авіяшколу лётчыкаў (1938), Вайсова-паветраную акадэмію (1950), Вайсковую акадэмію Генштабу (1957). 3 1937 году ў Чырвонай Арміі. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—40 гг.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 году на Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Заходнім, 2-м Беларускім франтах. Камандзір эскадрыльлі, намесьнік камандзіра зьнішчальнага авіяпалка маёр Сьпірыдзенка выканаў 337 баявых вылетаў, удзельнічаў у 85 паветраных баях, зьбіў 15, у групе 6 самалётаў праціўніка.
Да 1970 году ў Савецкай Арміі, у 1962—70 гг. выкладчык ваеннай акадэміі СССР. Жыў у Маскве.
Сын — рэжысэр Мікалай Сьпірыдзенка.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- 115 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. Спірыдзенка Мікалай Кузьміч.
- Спірыдзенка Мікалай Кузьміч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: А. Я. Андрэеў [і інш.]. — Мн., 1990. — С. 573.