Мікалай Аляксееў

беларускі маскальскамоўны пісьменьнік

Мікала́й Аляксе́еў (17 сьнежня 1898, г. ПецярбургРасея — 12 жніўня 1985) — беларускі расейскамоўны пісьменьнік.

Мікалай Аляксееў
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мікалай Іванавіч Аляксееў
Нарадзіўся 17 сьнежня 1898
г. ПецярбургРасея
Памёр 12 жніўня 1985
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова расейская мова
Дэбют 1939
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн «Знак Пашаны» ордэн Крыжа Грунвальду III клясы
Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 17 сьнежня 1898 году ў Пецярбургу ў сям’і дворніка. Рана стаў сіратой. Працаваў электраманцёрам у тэхнічных канторах Пецярбургу, на трыкатажнай фабрыцы «Керстэн» і Абухаўскім заводзе. У жніўні 1915 году быў прызваны ў войска. Быў паранены на Заходнім фронце. Удзельнічаў у Лютаўскай рэвалюцыі і кастрычніцкім перавароце і грамадзянскай вайне. У 1918—1958 гг. у Савецкай Арміі прайшоў шлях ад радавога байца да генэрал-маёра. У 1935 годзе скончыў Акадэмічныя курсы вышэйшага каманднага саставу пры Ваенна-інжынэрнай акадэміі. Удзельнічаў у баях на Хасане. У час нямецка-савецкай вайны быў начальнікам аддзелу кадраў Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. У 1958 годзе быў звольнены ў запас з пасады начальніка Далёкаўсходняга сувораўскага вучылішча. Пераехаў у Менск. Чалец СП СССР з 1947 году. Памёр 12 жніўня 1985 году[1].

Творчасьць

рэдагаваць

Пісаў на расейскай мове. Пачаў друкавацца з 1939 году. Аўтар раманаў «Яков Железнов» (Масква, 1946), «Испытание» (Курск, 1957), «По зову сердца» (1974), аповесьцяў «Вот так-то, Николай!» (зборнік «Люди высокого долга», 1964), «Сухарь» (1971), дакумэнтальнай кнігі «Навстречу Победе» (Масква, 1970) і дакумэнтальнай аповесьці «Осколком оборванная жизнь» (Масква, 1978). Аўтар п’есы «Сестра Варвара» (пастаўлена ў 1960)[2].

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяцьцю ордэнамі Чырвонага Сьцяга, ордэнамі Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I і II ступеняў, «Знак Пашаны». крыжам Грунвальда III класа і мэдалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[2].

  1. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 16-17
  2. ^ а б Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 17