Мізгея

рака ў Тульскай вобласьці Расеі

Мізгея (па-расейску: Мизгея) — рака ў Расеі, працякае па Тульскай вобласьці, левы прыток ракі Упы. Даўжыня ракі складае 43 км, плошча басэйна роўная 561 км². Сярэдні ўхіл — 2,28 м/км. Бярэ пачатак за 4 км на захад ад вёскі Верхнія Дубкі, цячэ ў межах Адоеўскага й Арсеньеўскага раёнаў, утвараючы вялікія завесы. Упадае ў Упу каля пасёлку Прыюпскі.

Рака
Мізгея

Мизгея
Агульныя зьвесткі
Выток Верхнія Дубкі
Вышыня вытоку 230 м
Вусьце Упа
Вышыня вусьця 132 м
Краіны басэйну Расея
Вобласьці Тульская вобласьць
Даўжыня
  • 43 км
Плошча басэйну 561 км²

У сярэдзіне плыні перасякае аўтадарогу Р139. Бялёў — Тула. Пасьля зьліцьця з Малой Мізгеяй рака мае назву Вялікая Мізгея. Крыніца ракі пераважна сьнегавая. Рака замярзае ў сярэдзіне лістападу, выкрываецца ў канцы сакавіка ці пачатку красавіка. Разводзьдзе назіраецца з канца сакавіка да сярэдзіны красавіка.